3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Новая эра для "Белавія": куды беларусы могуць ляцець у 2026 годзе
Новая эра для "Белавія". Тайланд, Іарданія, Ізраіль і Туніс - краіны, куды беларусы змогуць паляцець ужо сёлета. А што датычыцца мінулага года, то ён стаў прарыўным для нацыянальнага авіяперавозчыка. "Белавія" ўжо заваявала Паўднёва-Усходнюю Азію. Пашыраецца геаграфія і бязвізавых краін.
Яшчэ нядаўна слова "дальнемагістральны" не асацыявалася з беларускай авіяцыяй. Але ў парк "Белавія" ўвайшлі сучасныя Airbus A330. Далёкасць палёту - 12 тыс. км. Гэта ключ, які адкрыў для беларусаў свет, дзе замест перасадкі ў трэцім аэрапорце - прамы білет у лета.
Новая эра пачалася з гучных восеньскіх прэм'ер. Паляцелі на кітайскі востраў Хайнань, в'етнамскі Фукуок і на экзатычную Шры-Ланку. У студзені чарга Тайланда. Пасля перапынку аднавілі рэйсы ў Алматы, далей Тэль-Авіў. Але і гэта не ўсё (гл. відэа).















