3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі выходзіць на завяршальны этап
Аўтар:Карына Пашкова
"Армія гатова дзень і ноч працаваць на палігоне для недапушчэння вайны". Пра гэта 11 сакавіка заявіў міністр абароны, размаўляючы з журналістамі. Праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі выходзіць на завяршальны этап.
На палігоне Барысаўскі адбыліся вучэнні з ваеннаабавязанымі, прызванымі з запасу. Байцы адпрацавалі тактычны эпізод абароны з баявой стральбой. Згодна з легендай, адбываецца кантакт з умоўным праціўнікам, які збіраецца прарваць нашу абарону. Супрацьстаіць яму механізаванае падраздзяленне, артылерыя і штурмавая авіяцыя (відэа).















