3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Сярэдняя пенсія па ўзросце ў Беларусі вырасце да 1070 рублёў, гадавы рост складзе 14,8 %
Аўтар:Стэфанія Вінічак
Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе 1070 беларускіх рублёў. Гадавое павелічэнне ў параўнанні з 2025 годам складзе 138 рублёў, або 14,8 %. Памер павышэння ў кожнага пенсіянера будзе індывідуальным у залежнасці ад стажу, заробку, улічанага пры вылічэнні пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат. Пераразлік закране пенсіянераў, якія не працуюць, і тых, хто працуе (больш падрабязна – глядзіце відэа).















