3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Трактар BELARUS 5425 прайшоў першыя палявыя выпрабаванні
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Навінка ад МТЗ - трактар BELARUS 5425 - ужо прайшоў першыя палявыя выпрабаванні.
Трактар абсталяваны пярэдняй навясной прыладай, якая можа паднімаць больш як 5 тон, і задняй - з грузападымальнасцю каля 12 тон. Гэта дазваляе працаваць з рознымі сучаснымі сельгасмашынамі - як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. Магутнасць гэтай унікальнай тэхнікі - больш як 500 конскіх сіл.
У трактара - здвоеныя пярэднія і заднія колы. На тэсце гэта дазволіла лёгка перамяшчаць агрэгаты для розных аперацый па апрацоўцы глебы.















