3.72 BYN
2.85 BYN
3.38 BYN
У 7 намінацыях узнагароджвалі пераможцаў конкурсу "Жанчына года - 2024" у Нясвіжы
Жанчына ў сучасным свеце не толькі маці, жонка, гэта яшчэ і прафесіянал сваёй справы. Пра гэта сёння заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад цырымоніяй ушаноўвання пераможцаў конкурсу "Жанчына года - 2024" у Нясвіжы.
Горад стаў цэнтрам канцэнтрацыі таленту і прыгажосці: 62 жанчыны - ад шматдзетных мам да кіраўнікоў прадпрыемстваў і педагогаў - даказалі свой высокі прафесіяналізм. "Сэрца аддаю людзям", "Матчына слава", "Актыўная грамадзянская пазіцыя" - усяго 7 намінацый, у якіх узнагароджвалі нашых лепшых беларусак. Такая выдатная традыцыя ўшаноўвання ўжо праводзіцца 17-ты раз.















