3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Беларусі змянілі ўмовы льготнага крэдытавання "На родныя тавары"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Урад змяніў умовы для льготных крэдытаў на беларускія тавары. Навацыі ў першую чаргу датычацца вытворцаў. Надалей для ўдзелу ў крэдытнай праграме неабходна мець сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці.
За атрыманнем такіх дакументаў трэба звяртацца ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату. Пералік жа саміх тавараў застаецца ранейшым - гэта 35 груп: ад бытавой тэхнікі да драўляных домакамплектаў. Яшчэ адно змяненне датычыцца сферы паслуг. Льготнее крэдытаванне зараз распаўсюджваецца і на санаторна-курортнае лячэнне.
Нагадаем, льготная крэдытная лінія была запушчана 2 гады назад. Беларусы і сёння актыўна карыстаюцца магчымасцю купляць айчыннае па фіксаванай стаўцы - 4 % гадавых. Усяго выдадзена 254 тыс. крэдытаў на суму 1,4 млрд рублёў.















