3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Хатыні адкрылася сумесная беларуска-расійская выстава "Дулаг-142.Бранскі Бухенвальд"
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і да трагічнай даты, якая выпала на лёс савецкага народа, - 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Хатыні адкрыўся сумесны беларуска-расійскі праект. Выстава "Дулаг-142.Бранскі Бухенвальд" прысвечаная памяці ахвяраў нацызму - вязняў канцлагера "Дулаг-142", які дзейнічаў у Бранску з 1941 па 1943 гады.
Праект прадстаўлены Бранскім краязнаўчым музеем. Экспанаты выставы - рэальныя рэчы, якія належалі вязням канцлагера, фота і дакументы таго часу, рэканструкцыя асобных памяшканняў лагера смерці. Экспазіцыю стваралі на аснове пошукавай працы і расследаванняў па справе генацыду савецкага народа, якое здзяйсняе Cледчы камітэт Расійскай Федэрацыі.
Пасля ўрачыстага адкрыцця выставы і першай экскурсіі па экспазіцыі ўсе, хто прысутнічаў, усклалі кветкі да помніка "Непакоранаму чалавеку" і Вечнага агню ў Хатыні.















