3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Маладзечанскую ЦРБ паставілі новае медабсталяванне
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Новае медыцынскае абсталяванне закуплена для клінік Мінскай вобласці. Якасць аказання медпаслуг Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы палепшаць новыя апараты УГД і відэаскапічныя стойкі.
Сучаснае абсталяванне пашырыць магчымасці дыягностыкі і лячэння пацыентаў, забяспечыць высокую эфектыўнасць працэдур. Так, бранхаскоп новага пакалення дапаможа больш дэталёва разгледзець паталогію і ўзяць біяпсію, што дазволіць на ранняй стадыі выявіць анкалогію дыхальных шляхоў (больш падрабязна – глядзіце відэа).















