3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
У парку "Каробчыцкі Алімп" разам з цюбінгавай і лыжнай трасамі запрацаваў гарналыжны схіл
Аўтар:Таццяна Грышук
Каля 60 аб'ектаў для актыўнага адпачынку на свежым паветры даступныя жыхарам Гродна. Надвор'е дазволіла паўнавартасна адкрыць зімовы сезон. 13 студзеня дадзены старт рабоце адной з самых папулярных лакацый - парку актыўнага адпачынку "Каробчыцкі Алімп". У гэтыя выхадныя акрамя цюбінгавай і раўніннай лыжнай трасы запрацаваў гарналыжны схіл.
На схілах пад Гродна назіраецца сапраўдны зімовы аншлаг. Там, дзе яшчэ нядаўна галоўнай адметнасцю лічыліся капрызы надвор'я, сёння - устойлівае снежнае покрыва і сотні адпачывальнікаў. Снег, мароз і актыўная цікавасць гараджан гавораць: зімовы сезон стартаваў упэўнена і надоўга (гл. відэа).















