3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Узнагарода за прыгажосць, талент і вопыт. У Нясвіжы ўшаноўваюць пераможцаў конкурсу "Жанчына года"
Шматдзетныя мамы, вопытныя кіраўнікі, таленавітыя педагогі і выдатныя спецыялісты. Вынікі рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2024" падвядуць у Нясвіжы.
Канцэнтрацыя прыгажосці, сілы і таленту 12 сакавіка ў Нясвіжскім замку проста зашкальвае.
Сярод намінантаў беларускі самых розных прафесій: кіраўнікі прадпрыемстваў, педагогі, урачы, работнікі прамысловасці, прадстаўнікі сілавых структур і шматдзетныя мамы. Да пачатку ўзнагароджання яшчэ ёсць час, усе ў прадчуванні. І для выдатных дам арганізавалі экскурсію па замку.
Конкурс "Жанчына года" - гэта традыцыя ў нашай краіне, праходзіць яна ўжо 17-ы раз. Прадстаўніцы прыгожага полу ішлі да гэтай узнагароды многія гады. Яны ўдасканальваліся, станавіліся больш мудрымі і ў гэты дзень атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды.















