3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Загарадны лагер "Будаўнік" звыш 40 гадоў у топе месцаў для летняга адпачынку дзяцей і моладзі
"Лета - дзецям"! На старце - сезон адпачынку і аздараўлення школьнікаў. У загарадных лагерах ідзе актыўная падрыхтоўка: завяршаюць рамонт жылых карпусоў, абнаўляюць спартыўную інфраструктуру і добраўпарадкоўваюць тэрыторыю. У лясным масіве Мінскай вобласці - 24 здраўніцы з кругласутачным знаходжаннем.
Як натхніць моладзь на праяўленне сваіх здольнасцей і за 15 дзён стаць сапраўднай камандай сяброў. Настаўнік па прафесіі - Аляксандр Асіпенка - амаль 10 гадоў працуе ў педагагічнай сферы, таму задачы на новым месцы працы не новыя. У лагеры "Будаўнік" Барысаўскага раёна будзе вучыць... адпачываць. Пакуль - пад стаць назве здраўніцы - працуе над прывабнасцю тэрыторыі.
Загарадны лагер "Будаўнік" звыш 40 гадоў у топе месцаў для летняга адпачынку дзяцей і моладзі. Спачатку жылыя домікі былі у экастылі. На змену ім узвялі комплекс з цэглы. Паступова абнаўляюць інфраструктуру: ад капітальнай мадэрнізацыі харчблока да стыльных фотазон і вулічнага асвятлення.
Падрыхтоўку да новага летняга сезона ў лагеры пачалі яшчэ з зімы. Над добраўпарадкаваннем працуюць паўтара месяца. Ад замены тратуарнай пліткі да кветкавых кампазіцый - акцэнты і на эстэтычным візуале. Першая змена стартуе 13 чэрвеня. 240 хлопчыкаў і дзяўчынак - з пуцёўкай у актыўнае і вясёлае лета.
Выхаваўчы працэс – неад'емная частка мультыпраграмы загараднага адпачынку. На кожную змену - пэўны тэматычны блок з майстар-класаў, экскурсій, турыстычных вандровак і спартыўных актыўнасцей. Прадоўжыцца традыцыя рэспубліканскай акцыі "Крок да поспеху".
За лета ў лагерах Мінскай вобласці гатовы прыняць звыш 64 тыс. дзяцей. На выбар і тэматычныя змены з акцэнтам на спорт, навуку, творчасць, і лагеры ваенна-патрыятычнага профілю.
Акрамя таго, для працы і адпачынку ў Мінскай вобласці адкрыецца звыш сотні лагераў. Гэта сезонная магчымасць для моладзі праз занятасць у аграсектары, лясніцтвах, будоўлях атрымаць заробак і далучыцца да насычанай праграмы летняга сезона.