3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
4 пляцоўкі з трыбунай пад купалам. Крытыя тэнісныя корты ўрачыста адкрылі ў Пінску
Пад купалам 4 пляцоўкі з трыбунай. Ёсць і зона для варкаута, трэнажорная зала, навучальны клас. Для зручнасці наведвальнікаў аўта- і велапаркоўкі. Займацца ў спарткомплексе могуць усе - і дарослыя, і дзеці.

Адкрыццё крытых тэнісных кортаў у Пінску - падзея доўгачаканая. З-за санкцый былі праблемы з пастаўкай купала. Але пытанне вырашылі: па спецзаказе яго вырабіла айчынная кампанія. Такія аб'екты плануюць стварыць у Бабруйску і Віцебску.

Сяргей Рутэнка, старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі:
"Пінская школа - адна з лепшых у краіне. Але яна была заўсёды воляй лёсу абдзелена менавіта інфраструктурай. І ўсе разумелі, што неабходна гэта зрабіць, неабходна пабудаваць. І вось праца і разуменне ўсіх органаў дазволілі зрабіць гэта, запусціць".
Зараз у новым спарткомплексе праходзіць адкрытае першынство Брэсцкай вобласці па тэнісе. Усяго ў рэгіёне дзейнічае 16 адкрытых і 3 крытыя корты. Размешчаны яны ў Бярозаўскім раёне, Баранавічах, Брэсце і Пінску.