3.67 BYN
3.02 BYN
3.50 BYN
Арына Сабаленка атрымала прыз першай ракеткі планеты па выніках 2024 года
ФОТА: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусьnews.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/f0f93c3c-a5f3-4cab-96d0-d8d2fd3894a8/conversions/e2027e90-af1c-448c-9696-73e810c53157-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/f0f93c3c-a5f3-4cab-96d0-d8d2fd3894a8/conversions/e2027e90-af1c-448c-9696-73e810c53157-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/f0f93c3c-a5f3-4cab-96d0-d8d2fd3894a8/conversions/e2027e90-af1c-448c-9696-73e810c53157-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/f0f93c3c-a5f3-4cab-96d0-d8d2fd3894a8/conversions/e2027e90-af1c-448c-9696-73e810c53157-xl-___webp_1920.webp 1920w

Тэнісістка з Беларусі Арына Сабаленка атрымала прыз першай ракеткі планеты па выніках 2024 года, піша БЕЛТА.
У гэтым сезоне 26-гадовая Сабаленка стала пераможніцай двух турніраў серыі Вялікага шлема - Australian Open і US Open, а таксама выйграла турніры ў Цынцынаці і Ухане. Акрамя таго, яна даходзіла да фіналаў спаборніцтваў у Брысбене, Мадрыдзе і Рыме.
За год Сабаленка правяла 70 паядынкаў і атрымала 56 перамог. На нядаўнім выніковым турніры WTA ў Эр-Рыядзе беларуска саступіла ў паўфінале амерыканцы Коры Гаўф, але гэта не перашкодзіла ёй застацца на чале сусветнага рэйтынгу.