3.67 BYN
3.02 BYN
3.50 BYN
Арына Сабаленка стала пераможніцай турніру WTA-500 у Брысбене
Першая ракетка свету Арына Сабаленка выдатна пачала новы сезон.
Беларуская тэнісістка забрала тытул пераможніцы турніру WTA-500 ў Брысбене. У фінале серыі WTA-500 беларуска перамагла 107-ю ракетку з Расіі Паліну Кудзярметаву. Саперніца непрыемна здзівіла балельшчыкаў беларускі ў першай партыі, якую забрала са лікам 6:4. Аднак далей Арына здолела ўзяць рэванш у другім сэце - 6:3 і ў вырашальным давесці справу да валявой перамогі - 6:2.
Дарэчы, гэта другі тытул Сабаленка на кортах Брысбена. Першы яна брала ў 2023 годзе. Беларуска зарабіла 500 рэйтынгавых ачкоў і каля 200 тыс. долараў. Наперадзе тэнісістку чакае першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема Australian Open. Яго старт адбудзецца ўжо 12 студзеня.