3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Арына Сабаленка трэці раз запар выйшла ў фінал турніру WTA-500 у Брысбене

Беларуска Арына Сабаленка трэці раз запар выйшла ў фінал турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам 1,2 млн долараў, паведамляе БЕЛТА.
У першым паўфінале першая ракетка планеты сустракалася з чэшскай тэнісісткай Каралінай Мухавай, якая займае 20-е месца ў сусветным рэйтынгу, і выйграла ў дзвюх партыях - 6:3, 6:4.
На цяперашніх спаборніцтвах у Брысбене Сабаленка перамагла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (50) - 6:0, 6:1, румынку Сарану Кырсцю (41) - 6:3, 6:3 і амерыканскую тэнісістку Мэдзісан Кіз (7) - 6:3, 6:3. Год назад у вырашальным паядынку Brisbane International Арына Сабаленка выйграла ў расійскай тэнісісткі Паліны Кудзярметавай.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (113) абгуляла ў 1/32 фіналу расіянку Ганну Блінкову (61) - 7:5, 6:1, у другім крузе была мацнешай за датчанку Клару Таўсан (14) - 6:3, 6:3, а ў 1/8 фіналу саступіла расійскай тэнісістцы Людміле Самсонавай (17) - 4:6, 4:6. У асноўную сетку Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю, перамогшы балгарку Вікторыю Томаву (128) - 6:2, 6:2 і прадстаўніцу Узбекістана Марыю Цімафееву (138) - 2:6, 6;3, 6:2.
Турнір у Брысбене завершыцца 11 студзеня.















