3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Арына Сабаленка згуляе ў фінале турніру WTA-1000 у Маямі

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам 8,9 млн долараў, паведамляе БЕЛТА.
У паўфінале першая ракетка планеты перамагла італьянскую тэнісістку Ясмін Пааліні, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу - 6:2, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 12 хвілін. Да гэтага на цяперашнім турніры Арына Сабаленка абгуляла балгарку Вікторыю Томаву (64-ты нумар рэйтынгу WTA), румынку Алену-Габрыэлу Рузэ (102), кітаянку Чжэн Ціньвэнь (9) і амерыканку Даніэль Колінз (15), якая выйграла гэты турнір у 2024 годзе.
У вырашальным паядынку саперніцай Сабаленкі будзе пераможніца матча паміж амерыканкай Джэсікай Пегулай (4) і філіпінскай тэнісісткай Аляксандрай Эала (140). У чвэрцьфінале 19-гадовая філіпінка сенсацыйна перамагла другую ракетку свету польку Ігу Свёнтак.
Miami Open - 2025 завершыцца 30 сакавіка, яго чэмпіёнка заробіць 1,2 млн долараў і 1000 рэйтынгавых ачкоў.