3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд Australian Open

Беларуска Арына Сабаленка пераможна стартавала на першым у сезоне тэнісным турніры серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе БЕЛТА.
У сваім стартавым паядынку ў Мельбурне першая ракетка планеты ўпэўнена перайграла сёння прадстаўніцу Францыі Цьянцоа Ракатамангу (118-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 6:1. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 17 хвілін. У другім раўндзе саперніцай беларускі будзе пераможца матча паміж расійскай тэнісісткай Анастасіяй Паўлючэнкавай (44) і кітаянкай Чжу Сян Бай (697). Арына Сабаленка двойчы запар выйгравала Australian Open (2023, 2024 гг.), а год назад саступіла ў фінальным паядынку амерыканцы Мэдзісан Кіз.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (102) сёння прайграла ў 1/64 фіналу сёмай ракетцы планеты Жасмін Пааліні з Італіі - 1:6, 2:6. Сасновіч прабілася ў асноўную сетку аўстралійскага першынства праз кваліфікацыю, абгуляўшы прадстаўніцу Францыі Ксенію Яфрэмаву, Кацінку фон Дайхман з Ліхтэнштайна і ўкраінку Дар'ю Снігур.















