3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Беларускія біятланісты пазмагаюцца за перамогу ў адзіночнай змяшанай эстафеце ў Іжэўску
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Адразу тры беларускія дуэты будуць змагацца за перамогу ў адзіночнай змяшанай эстафеце 10 студзеня. У Іжэўску працягваецца чэмпіянат Расіі па біятлоне, у якім таксама ўдзельнічаюць беларусы.
У першай беларускай камандзе выступяць Ксенія Варабей і Сцяпан Данілаў, другі дуэт складуць Ірына Шаклеіна і Мікіта Лобастаў, а трэцяя пара зборнай - Ганна Макарская і Аляксандр Галяк.
Прамая трансляцыя сінгл-мікста пачнецца ў 10:25 на тэлеканале "Беларусь 5".















