3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Больш за 300 брастаўчан у казачных касцюмах прынялі ўдзел у забегу
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Больш за 300 брастаўчан у касцюмах Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных герояў выйшлі на старт святочнага забегу.
Трасы на выбар - 2,5 і 5 км. Кароткая дыстанцыя для тых, хто толькі пачынае спартыўны шлях, больш доўгая - для падрыхтаваных аматараў.
Самаму малодшаму ўдзельніку забегу ўсяго паўтара года, у калясцы разам з мамай і сястрой дзіця пакарыла сваю першую дыстанцыю. Найстарэйшаму - 72.















