3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Гандбалісты "Мяшкоў Брэст" пазмагаюцца за бронзавыя медалі ў SEHA-лізе
"Мяшкоў Брэст" паспрабуе зноў апынуцца на п'едэстале SEHA-лігі ў дывізіёне Усход. Мінулыя два розыгрышы беларускі гранд выйграў, а зараз у вырашальны матч паўднёўцаў не пусціў "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга.
У матчы за трэцяе месца "мяшкоўцы" выйдуць на паркет супраць маскоўскага ЦСКА. Да гэтага калектывы сустракаліся 4 разы і 3 паядынкі заставаліся за брэстаўчанамі.
Ці атрымаецца поспех развіць 8 чэрвеня, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак матча ў 17:00.
За золата згуляюць "Чэхаўскія мядзведзі" і "Зеніт", старт гульні ў 20:00. За вырашальнай сустрэчай таксама сачыце на спартыўным канале.