3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Каманда Прэзідэнта Беларусі 16-ты раз стала пераможцам Рэспубліканскай хакейнай лігі
Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі стала пераможцам Рэспубліканскай хакейнай лігі. У другім паядынку фінальнай серыі дружына кіраўніка дзяржавы выйграла ў серыі пасляматчавых булітаў у хакеістаў Мінскай вобласці.
Пасля першага перыяду каманда Прэзідэнта ўступала 1:4, аднак здолела перавярнуць ход сустрэчы ў наступных дзвюх трацінах. Асноўны час паядынку завяршыўся нічыёй 5:5, не закідвалі каманды і ў овер-тайме. У выніку ўсё вырашылася ў серыі булітаў, дзе кідок Андрэя Касціцына стаў вырашальным - 6:5.
Бронзу турніру заваявалі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, якія перамаглі Магілёўскі рэгіён 5:1.