3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Матч зорак Экстралігі пройдзе ў Салігорску 27 снежня
27 снежня ўсе прыхільнікі беларускага хакея з нецярпеннем чакаюць падзеі. Амаль праз 18 гадоў Матч зорак Экстралігі пройдзе ў Салігорску.
Спецыяльна пад гэтую падзею пляцоўку ў мясцовым Лядовым палацы ўжо паменшылі да неабходных памераў. Свята адбудзецца юбілейны, пяты раз.
Чатыры каманды ўжо сфарміраваны. Калектывы ўзначалілі Дзмітрый Краўчанка, Іван Усенка, Аляксей Бондзікаў і Сяргей Стась. Разам на шоу выступяць 36 хакеістаў.
Зорная гульня будзе пройдзе ў фармаце "тры на тры" па правілах, зацверджаных Міжнароднай федэрацыяй хакея на лёдзе - два перыяды па 12 хвілін чыстага часу з троххвілінным перапынкам.
Пачнецца падзея ў 13:00. Чэмпіён атрымае спецыяльны прыз - 100 тыс. рублёў. Гледачоў чакаюць выступленні расійскай спявачкі Zivert і беларускага хард-тэхна-дуэта Police in Paris. Усе гульні можна ўбачыць у прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5".















