3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Сапраўднае свята спорту абяцаюць арганізатары турніру "Снежны снайпер" у Раўбічах
Легендарныя Раўбічы рыхтуюцца прыняць фінал праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Снежны снайпер". За пуцёўкі ў рашаючы раўнд змагаліся без малога 20 тыс. біятланістаў-аматараў з усёй краіны. І толькі 168 лепшых хлопцаў і дзяўчат атрымалі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі прафесіяналамі. Стадыён сусветнага ўзроўню, прамая трансляцыя гонак і тысячы балельшчыкаў на трыбунах - для юных снежных снайпераў будуць створаны вельмі добрыя ўмовы.
Максім Леановіч, прадстаўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба: "Для балельшчыкаў з Мінска і назад будуць арганізаваны транспартныя зносіны. На аб'екце будуць працаваць падчас спаборніцтваў пункты абагрэву, а для гледачоў - насычаная культурна-забаўная праграма. Таму чакаем усіх на нашым свяце спорту".
У праграме турніру - спрынтарскія і гонкі з агульнага старту, змяшаныя эстафеты. Наперадзе два насычаныя спаборніцкія дні - 13 і 15 лютага.















