3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Беларусі названы пераможцы футбольнай прэміі "Зорны мяч - 2025"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Валерый Грамыка прызнаны лепшым футбалістам года. Прэстыжную ўзнагароду за паўабаронцу зборнай Беларусі і казахстанскага "Кайрата" атрымалі яго бацькі падчас урачыстай цырымоніі закрыцця футбольнага сезона "Зорны мяч".
Лепшым трэнерам стаў настаўнік бронзавага прызёра чэмпіянату "Славіі" Іван Біёнчык. А лепшай футбалісткай краіны была названа гулец маскоўскага "Дынама" Анастасія Шлапакова. Аляксандр Шэсцюк з "Іслачы" забраў адразу дзве ўзнагароды – "лепшага бамбардзіра" і "нападаючага чэмпіянату" (больш падрабязна – глядзіце відэа).















