3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Зборная Беларусі на вышэйшай прыступцы п'едэстала завяршае этап на чэмпіянаце Расіі па біятлоне

Беларускія спартсмены сталі пераможцамі эстафеты на этапе чэмпіянату Расіі па біятлоне, які завяршыўся ў Цюмені, паведамляе БЕЛТА.
Удзел у эстафеце прынялі 11 квартэтаў, у тым ліку дзве беларускія чацвёркі. Каманду "Беларусь-1" склалі Ксенія і Максім Варабей, а таксама Ганна Сола і Павел Бялько.
Першы этап Ксенія Варабей завяршыла трэцяй, Сола, якая бегла следам, перадала эстафету на той жа пазіцыі, а на наступным адрэзку дыстанцыі Максім Варабей падцягнуў каманду на другое месца.
Павел Бялько сыходзіў на чацвёрты этап з адставаннем 49 секунд ад лідара, але пасля заключнай стральбы адыграў дэфіцыт, а на апошніх метрах на 0,3 сек. апярэдзіў Кірыла Стральцова з Маскоўскай вобласці і фінішаваў першым.
Квартэт "Беларусь-2", за які беглі Алена Кулак, Ірына Шаклеіна, Мікіта Лобастаў і Сцяпан Данілаў, заняў шостае месца. Усяго на этапе чэмпіянату Расіі ў Цюмені нашы біятланісты паднімаліся на подыум чатырохразова.
Перамогу ў суперспрынце атрымала Дзінара Смольская, якая разам з мужам Антонам Смольскім стала трэцяй у сінгл-міксце. Другі вынік у мужчынскім суперспрынце паказаў Ілья Аўсеенка.