3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Знакавая падзея для беларусаў: Віктар Ганчарэнка ўзначаліў зборную Беларусі па футболе
Аўтар:Андрэй Казлоў
Галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе стаў знакаміты беларускі спецыяліст Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка. 6 студзеня адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніка Федэрацыі футбола і новага настаўніка галоўнай каманды краіны. Кантракт разлічаны на 4 гады.
Беларуская федэрацыя футбола пасуе навагодняму настрою. Новы, 2026 год пачынаецца з вялікіх спраў. Напярэдадні Раства вырашылі прызначыць новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі, каб усе гледачы і журналісты ўжо разумелі, з кім далей працаваць, якія будаваць планы і нават пра што марыць (больш падрабязна - глядзіце відэа).















