3.69 BYN
3.01 BYN
3.50 BYN
Абноўлены рэпертуар і крэатыўны падыход: Тэатр юнага гледача адкрыў 70-ты сезон
Аўтар:Аляксандра Трушкевіч
Восень багатая на тэатральныя падзеі. 70-ты сезон адкрыў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача. Дастаць білеты на ўлюбёныя спектаклі і прэм'еры - сапраўдны квэст, а планаваць культурны свабодны час мінчанам трэба загадзя.
Тэатр пачынаецца з вешалкі, як гавораць, але насамрэч заядлых эстэтаў на парозе сустракае не гардэроб, а капельдынер. Менавіта з касы пачынаецца знаёмства з тэатрам і яго рэпертуарам.
Калі хтосьці ўжо даўно завязаў раман з тэатрам, то юным гледачам патрэбны час, каб прыняць правілы гэтай гульні. У ТЮГа свае асаблівыя патрабаванні (глядзіце відэа).