3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
27 студзеня - 81-я гадавіна вызвалення блакаднага Ленінграда. У Мінску ўшанавалі памяць загінуўшых
27 студзеня - 81-я гадавіна вызвалення блакаднага Ленінграда.
27 студзеня 1944 канчаткова завяршылася адна з самых жудасных старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Легендарны горад страціў амаль паўтара мільёна сваіх жыхароў. Сярод сведкаў тых часоў і беларусы.
У нашай краіне дзейнічае "Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда". Нашы суайчыннікі перажылі час ленінградскай блакады. Сёння яны не проста сведкі тых жудасных падзей, а і праваднікі гістарычнай праўды да маладога пакалення.
Узгадаць ваенныя 40-я і ўшанаваць памяць загінуўшых сёння сабраліся ўдзельнікі праекта "Гэта цяжкая дарога жыцця" ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.
Гадавіну вызвалення блакаднага Ленінграда адзначылі ў Мінску цёпла, з кветкамі і падзякай у гонар герояў вайны. Беларускіх блакаднікаў павіталі ад імя губернатара Санкт-Пецярбурга і Выканаўчага камітэта краін СНД. Як падарунак усім удзельнікам прагучаў святочны канцэрт.
Фота БЕЛТА