3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
81-я гадавіна вызвалення вязняў - у Азарычах ушанавалі памяць ахвяр лагера смерці
У Азарычах ушанавалі памяць ахвяр лагера смерці. Пад бой званоў у мемарыяльным комплексе прайшоў мітынг-рэквіем.
Гэта месца няспыннай болі і вечнай памяці. У балоце вясной 1944 года за 10 дзён загінулі больш за 20 тыс. чалавек. Пад адкрытым небам снежнай вясной ад жахлівых катаванняў паміралі ад голаду, холаду і тыфу старыя, жанчыны і дзеці.
19 сакавіка на памятны мітынг прыехалі былыя вязні канцлагераў, якія выжылі цудам, іх дзеці і ўнукі, а яшчэ ўдзячныя нашчадкі пераможцаў, прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны.
Прабачыць і забыць пра генацыд беларускага народа немагчыма. Беларусы захоўваюць памяць аб нявінных ахвярах нацызму і воінах Савецкай арміі, якія паклалі жыццё на алтар Перамогі. Мемарыял у Калінкавіцкім раёне - сімвал непакорлівасці беларускага народа, месца вечнай памяці.
Беларусь не дапусціць адраджэння ідэй нацызму і фальсіфікацыі гісторыі. Захаванне праўды пра гераізм народа, яго легендарны масавы подзвіг - абавязак кожнага з нас.