3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
"Ад усёй душы": Беларускі саюз жанчын павіншаваў пастаяльцаў Лагойскага сацыяльнага пансіяната
Акцыя "Ад усёй душы" прыйшла ў Лагойскі сацыяльны пансіянат "Надзейны бераг". Тут пражываюць больш як 300 чалавек.
З цёплымі віншаваннямі і, вядома, з карыснымі падарункамі да іх прыехалі прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын. Пачастункі і найлепшыя пажаданні перадалі таксама і жанчыны Белтэлерадыёкампаніі.
Вольга Шпілеўская, старшыня Беларускага саюза жанчын:
"Мы прыязджаем з падарункамі, канцэртамі. Яны разумеюць, што таксама патрэбныя, важныя. Мы не забываемся пра тое, што яны ў нас ёсць. Наогул, мне здаецца, што гэтая цёплая традыцыя ўшаноўвання дзяцей і пакалення старэйшага - тое, што ўласціва нам, беларусам. Таму што мы памятаем сваё мінулае і робім усё для таго, каб наша будучыня была таксама выдатнай".
Акцыя "Ад усёй душы" прадоўжыцца да 15 студзеня.















