3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
ДПК Беларусі: амаль 2,3 тыс. аўтамабіляў стаяць у чарзе на выезд у Польшчу
Сітуацыя з чэргамі на мяжы не мяняецца. На ўезд у Польшчу па-ранейшаму шматкіламетровыя чэргі.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта на 12 гадзін перад пунктам пропуску "Цярэспаль" (з нашага боку гэта "Брэст") назапасілася амаль 2 300 легкавушак. А вось чарга з аўтобусаў скарацілася. Напярэдадні іх было 60, зараз 16.
Сумежны бок працягвае павольна афармляць транспарт. Пры норме пропуску 1 700 аўтамабіляў за суткі польскія службы афармляюць не больш як 700, гэта значыць каля 40 % ад нормы. Пры такім калапсе становішча ў найбліжэйшыя дні можа пагоршыцца.
У Дзяржпагранкамітэце просяць улічваць сітуацыю і адсочваць становішча перад беларускімі пунктамі пропуску ў рэальным часе на партале ДПК і ў мабільным дадатку "Мяжа Беларусі".