3.76 BYN
2.80 BYN
3.28 BYN
Бяспека і стандарты гасціннасці - што абмяркуюць удзельнікі выставы-кірмашу "АДПАЧЫНАК-2026"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
"Вялікі турыстычны тыдзень" праходзіць у Мінску. Міжнародную выставу-кірмаш "АДПАЧЫНАК-2026" упершыню прымае пляцоўка Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO.
Пад адным дахам прадстаўлены тураператары, санаторыі, музеі, нацыянальныя паркі і страхавыя арганізацыі. Геаграфія ўдзельнікаў уражвае - каля 10 краін і каля 200 экспанентаў. Сярод іх прадстаўнікі Кубы, Кыргызстана, М'янмы, Узбекістана і 16 рэгіёнаў Расіі. Наведвальнікам прапануюць маршруты для адпачынку, аздараўлення, дзелавых паездак і падарожжаў на прыроду (больш падрабязна глядзіце відэа).















