3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Да святкавання Дня ВПС Беларусі далучыліся прадстаўнікі ДТСААФ
У Беларусі 17 жніўня святкуюць дзень ВПС. Да ўрачыстасці далучаюцца прадстаўнікі рэспубліканскага Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Святочнае мерапрыемства ў Мінскім аэраклубе імя двойчы Героя Савецкага Саюза Сяргея Грыцаўца стартавала ля мемарыяла яго выпускнікам, лётчыкам-героям. Для гасцей прадэманстравалі авіятрукі ў небе.
Андрэй Некрашэвіч, старшыня цэнтральнага савета ДТСААФ Беларусі:
"Мы два гады назад пачалі рыхтаваць грамадзянскіх пілотаў, і ўжо ў лістападзе 2025 года, у свята грамадзянскай авіяцыі, будзе першы выпуск грамадзянскіх пілотаў, якія прайшлі ўсю падрыхтоўку, лётную практыку непасрэдна ў Мінскім аэраклубе. Не кожная краіна можа пахваліцца, што самастойна рыхтуе пілотаў у інтарэсах дзяржавы. Краіна, якая мае такіх выдатных людзей, мае і вялікую будучыню".
Беларусь самастойна забяспечвае сябе лётнымі кадрамі. Усе ваенныя пілоты праходзяць практыку ў аэраклубах ДТСААФ (такіх у краіне налічваецца пяць). Таксама іх падрыхтоўкай займаюцца вопытныя ветэраны.