3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Даведаліся, у якіх конкурсах да 80-годдзя Перамогі можа ўзяць удзел моладзь
Моладзь створыць турыстычныя карты, маршруты якіх правядуць дарогамі воінскай славы. Маштабны праект прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі і дазволіць не толькі прыцягнуць увагу да гераічнага мінулага, але і раскрыць таленты юных патрыётаў.
Удзельнікам ад 10 да 18 гадоў з усёй краіны прапануюць прайсці праз творчыя і даследчыя конкурсы. Напрыклад, сабраць гісторыі населеных пунктаў, якія не пашкадавала вайна, або ўвекавечыць памяць пра герояў вайны з дапамогай стварэння інфармацыйных, інтэрактыўных даведнікаў і каталогаў.
У 2025 годзе таксама працягнецца Усебеларуская маладзёжная экспедыцыя "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства".
Штогод у ёй бяруць удзел больш як 700 экспедыцыйных атрадаў, турысцкіх і экскурсійных груп. У прыярытэце - распрацоўка маршрутаў ваенна-патрыятычнай скіраванасці. Удзельнікамі экспедыцыі стануць больш як 10 тысяч маладых людзей з Беларусі.