3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Дні Масквы пройдуць у Мінску 23 і 24 снежня

Дні Масквы пройдуць у Мінску 23 і 24 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Праграмай прадугледжаны дзелавыя сустрэчы, падпісанне двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве, шэраг спартыўных і культурных мерапрыемстваў.
Падчас урачыстага адкрыцця 23 снежня пройдзе канцэрт маскоўскіх майстроў мастацтваў. Выступяць артысты Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра танца "Гжэль" і арт-гурта "Хор Турэцкага".
У Доме Масквы ў Мінску адбудзецца "Ёлка мэра Масквы".
24 снежня падчас дзелавой часткі праграмы запланавана пасяджэнне Рабочай групы па каардынацыі ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і горада Масквы.
У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках запланаваны шахматны турнір паміж зборнымі камандамі Масквы і Мінска.
Прадоўжыцца праграма творчай сустрэчай з дзіцячым пісьменнікам, філолагам, педагогам, псіхолагам, членам Саюза пісьменнікаў Расіі Ганнай Ганчаровай. Аўтар 30 кніг, 100 вершаў і больш чым 200 казак прэзентуе свае кнігі ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы.
Таксама ў СДЮШАР "Юнацтва" пройдзе таварыская сустрэча па хакеі паміж зборнымі камандамі Масквы і Мінска з удзелам юнакоў 2011 года нараджэння.