3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Дзень смутку: 82 гады таму фашысты знішчылі за дзень 9 населеных пунктаў у Слуцкім раёне
Журботны дзень у гісторыі Случчыны. 82 гады таму, 23 лютага 1943 года, нацысцкія каты за дзень знішчылі адразу 9 населеных пунктаў сучаснага Слуцкага раёна. Карнікі расстралялі і спалілі парадку 1 300 чалавек - старых, жанчын і дзяцей. Адна з вёсак гэтага агнявога маршу - Адамава. У хляве на ўскраіне вёскі жыўцом згарэлі 220 чалавек. Вёску ператварылі ў выпаленае поле. Гэта была помста нацыстаў за партызанскія аперацыі.
Пасля вайны з дзевяці спаленых вёсак аднавіліся толькі тры. Астатнія - у спісе "сясцёр Хатыні". Падрабязнасці карнай аперацыі нацыстаў у Слуцкім раёне і лёсы людзей ва ўспамінах сваякоў глядзіце сёння ў "Галоўным эфіры" на "Беларусь 1".