3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Героям Савецкага Саюза: у Мінскім раёне ўвекавечылі подзвіг Мікалая Калагойды і Івана Харчанкі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Талент у імя захавання памяці продкаў. На тэрыторыі вайсковай часці 3310 з'явіліся бюсты. Увекавечаны героі Савецкага Саюза Іван Харчанка і Мікалай Калагойда. Над стварэннем скульптур працавалі двое байцоў - браты Талкачовы Сяргей і Ціхан. Праект прымеркаваны да 93-й гадавіны вайсковай часці. У знак вечнай памяці кветкі да мемарыяла.
Ініцыятарамі выступілі ветэраны вайсковай часці. Праект распрацоўваўся каля паўгода, а бюсты стварылі ўсяго за месяц у Мінскім мастацкім каледжы.