3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Каля 1,4 тыс. цяжкагрузаў стаяць у чарзе на ўезд у Польшчу

1,4 тыс. цяжкагрузаў стаяць у чарзе ў Польшчу. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на Дзяржпагранкамітэт.
Пасля святочных выхадных чарга легкавых аўто на выезд з Беларусі перад пунктам пропуску "Цярэспаль" ("Брэст") за 24 гадзіны вырасла са 170 да 900 адзінак. Перад "пустуючым" 21 красавіка пунктам пропуску "Кукурыкі" ("Казловічы") сёння па стане на 10:00 уезду ў Польшчу чакаюць 1,4 тыс. цяжкагрузаў. Пры гэтым польскі бок за суткі аформіў 47 % транспарту ад нормы.
На другім месцы па колькасці фур у чарзе - 830 адзінак - маршрут праз літоўскія пагранпераходы "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі"). За 24 гадзіны сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 23 % грузавікоў.
Уезду ў Латвію перад адзіным пунктам пропуску "Пацерніекі" ("Грыгараўшчына") чакаюць 400 цяжкагрузаў. Сумежныя кантрольныя службы аформілі толькі 33 % фур, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз.
Акрамя пагранперахода "Цярэспаль" ("Брэст"), невялікія чэргі легкавушак фіксуюцца на літоўскім кірунку - 60 транспартных сродкаў.