3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Канікулы з карысцю - ваенна-патрыятычны клуб "Рысь" адкрыў новую адукацыйную змену
Аўтар:Стэфанія Вінічак
Патрыятызм не на словах, а на справе. Ваенна-патрыятычны клуб "Рысь" на базе ваеннай часці 3214 урачыста адкрывае новую адукацыйную змену ў перыяд канікул. Заняткі ў клубе - выдатная магчымасць зразумець, ці гатовы ты звязаць лёс з ваеннай сферай.
У ваенна-патрыятычным клубе "Рысь" прайшло ўрачыстае пастраенне з нагоды адкрыцця новай змены, якая праходзіць падчас вясновых канікул.
Вольны час у хлопцаў максімальна структураваны - медыцынская, фізічная падрыхтоўка і, вядома, гістарычная рэтраспектыва ў фармаце лекцый.
Распарадак дня ў хлопцаў, як паўнацэнны працоўны дзень - з 8:30 да 17:30.