3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
"Краса Беларусі": хутка стане вядома імя пераможніцы конкурсу прыгажосці для шматдзетных мам
Тыдзень бацькоўскай любові працягваецца ў Беларусі. Па ўсёй краіне праходзяць маштабныя мерапрыемствы, віншавальныя акцыі і тэматычныя форумы.
Зусім хутка вызначаць самую прыгожую шматдзетную маму на юбілейным Рэспубліканскім конкурсе прыгажосці "Краса Беларусі".
Кожная фіналістка (іх усяго 15) - ужо пераможніца, таму што гэта чыстая гераічнасць выхоўваць траіх, як мінімум, дзяцей і быць выдатнай у сваёй прафесіі.
Арганізаваць такую колькасць добрых мерапрыемстваў і спаборніцтваў для канкурсантаў маглі толькі такія ж амбіцыйныя дзяўчаты, якія праходзілі гэтыя выпрабаванні і не раз.
"Наша краіна - гэта вялікая сям'я, і толькі разам, аб'ядноўваючыся з жанчынамі, мы зможам пераадолець усё неабходнае", - адзначыла арганізатар конкурсу.
У кулуарах жанчычыны расказалі, што гэты конкурс дапамог ім раскрыць сваю жаноцкасць, прыгажосць і мудрасць.
Сёння на Маякоўскага, 129 чакаецца шмат прыгажосці. Пакуль лозунгі давучваюцца, плакаты дамалёўваюцца, а букеты працягваюць масава паступаць у канцэртную залу.