3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Масква падвергнулася масіраванаму нападу БПЛА - што расказалі відавочцы
Аўтар:Ксенія Лебедзева
11 сакавіка ўначы Масква і Маскоўская вобласць падвергнуліся масіраванай атацы беспілотнікаў. Загінулі 4 чалавекі. Як адзначаюць эксперты, падчас налётаў УСУ ўпершыню прымянілі дроны, якія праграмуюцца загадзя. Баявая частка ў іх - граната. Такім дронам спрабавалі атакаваць нафтабазу "Ака-цэнтр" у падмаскоўным Серпухаве. Як паведаміла Міністэрства абароны, усяго за ноч было збіта 343 украінскія беспілотнікі. У тым ліку шэсць - у раёне Курскай АЭС.
Здымачная група "Першага інфармацыйнага" знаходзілася на тэрыторыі гандлёвай кампаніі ў Падмаскоўі. На паркоўцы ў выніку падзення абломкаў збітага беспілотніка адбылося ўзгаранне аўтамабіляў. Вядома пра 40 машын, якія згарэлі. На самой паркоўцы ідуць следчыя дзеянні (гл. відэа).















