3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Мінтранс арганізаваў кругласутачнае дзяжурства для збору аператыўнай інфармацыі ва ўмовах непагадзі
У Беларусі расчыстка дарог ад снегу не спыняецца ні на хвіліну. Задзейнічаны ўсе рэсурсы. Пры неабходнасці задзейнічана дадатковая тэхніка. Паводле аператыўных звестак, на рэспубліканскіх і мясцовых дарогах працуе амаль 3,5 тыс. чалавек і каля 2,5 тыс. адзінак спецтэхнікі. Сітуацыю каменціруюць у профільным ведамстве.
Інеса Германчук, прэс-сакратар Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі: "Бесперапынна вядуцца работы на чыгунцы. Так, у ноч з 9 на 10 студзеня на расчыстцы чыгуначнай інфраструктуры былі задзейнічаны больш за 800 работнікаў. Ачышчана больш чым 70 км чыгуначных пуцей. У Нацыянальным аэрапорце Мінск, а таксама ў абласных аэрапортах на ўборцы снегу і апрацоўцы антыгалалёднымі рэагентамі аэрадромаў, узлётна-пасадачных палос і прывакзальных тэрыторый задзейнічана каля 260 чалавек і звыш 60 адзінак спецтэхнікі. Галоўная задача - забеспячэнне бесперабойнай работы ўсіх відаў транспарту, прапускной здольнасці аўтамабільных дарог і чыгункі, бяспекі палётаў і бяспечнага знаходжання пасажыраў на аб'ектах транспартнай інфраструктуры".
Мінтранс працягвае сачыць за сітуацыяй на дарогах. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства для збору аператыўнай інфармацыі.















