3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Навукоўцы НАН Беларусі ўзялі пад сваю апеку некалькі буйных праектаў
Гэта значыць, што яго супрацоўнікі, а гэта больш як 200 чалавек, узялі пад сваю апеку адразу некалькі буйных праектаў. Для навукова-даследчага музея 2026 год - юбілейны: у ліпені спаўняецца 100 гадоў са дня нараджэння першага дырэктара Вольгі Церашчтавай.
Напрыканцы 60-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі яна арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збору помнікаў нацыянальнай культуры, кіравала экспедыцыямі, дзякуючы якім былі выратаваны ад разбурэння і сабраныя сотні мастацкіх артэфактаў 16-19 стагоддзяў.
Гэтым навуковыя інтарэсы цэнтра не абмяжоўваюцца. Супрацоўнікі пачнуць падрыхтоўку дакументаў і навуковых абгрунтаванняў для падачы беларускай маляванкі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта не першы такі праект спецыялістаў цэнтра: летась іх сіламі атрымалася дабіцца ахоўнага статусу для неглюбскага ткацтва.















