3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Перавозчыкі добра сэканомяць: новы ўчастак дарогі ад Лагойска да Плешчаніц адкрыты для руху
На трасе М3 Мінск - Віцебск адкрылі для руху ўчастак ад Лагойска да Плешчаніц. Яго працягласць 15 км.
Дарога цэментабетонная, мае чатыры паласы.
Таксама пабудаваны новы мост цераз раку Гайну, два пуцеправоды (адзін каля Хатыні, другі - на транспартнай развязцы) і зроблены два падземныя пераходы.
Гэты праект свайго роду пачатак новага міжнароднага транспартнага калідора, які забяспечыць самы кароткі шлях ад беларускай сталіцы да партоў Санкт-Пецярбурга.
"Калі гэтай дарогай ехаць у порт Бронка, то адлегласць ад Мінска да порта будзе на 132 км меншая, чым калі ехаць праз Оршу і Віцебск. Гэта эканомія сродкаў, і перавозчыкі гэта выдатна разумеюць", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак.
Мадэрнізацыя транспартнай магістралі прадоўжыцца. На трасе ўжо пачалі наступны этап будаўніцтва.