3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Правілы бяспекі на дарогах пры моцных маразах - рэкамендацыі ДАІ
Беларусы перажылі адну з самых халодных зімовых начэй. Найбольш нізкая адзнака фіксавалася на метэастанцыі ў Астравецкім раёне - мінус 30,7 градуса. Згодна з прагнозамі, экстрэмальныя халады будуць трымацца яшчэ некалькі дзён.
Дзяржаўтаінспектары ў марозныя дні працуюць у рэжыме павышанай гатоўнасці для аператыўнага рэагавання на няштатныя сітуацыі.
ДАІ рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на асабістым аўто, асабліва на далёкія адлегласці. Але калі ёсць неабходнасць выехаць, варта загадзя праверыць акумулятар аўтамабіля, а таксама ціск у шынах, працаздольнасць сістэмы ацяплення ў салоне, абагравання шкла і люстэркаў. З сабой пажадана мець тэрмас з гарачым чаем або кавай, плед, на выпадак экстранных сітуацый паўэрбанк для зараду тэлефона, трос, лапату, правады для прыкурвання аўтамабіля. Калі вадзіцелю не ўдалося самому справіцца з сітуацыяй, то варта звярнуцца па дапамогу па нумары 102.
Таксама Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ў такі перыяд быць уважлівымі не толькі вадзіцелям, але і пешаходам, асабліва перад святлафорамі, на пешаходных пераходах і грамадскіх прыпынках. Неабходна знаходзіцца далёка ад края дарогі, а па галалёдзе перамяшчацца плаўна і асцярожна.















