3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Рыса, што дзяліла Беларусь на захад і ўсход - якія цягнікі спыняліся ў Негарэлым
Беларусы заўсёды выступаюць за мір і сяброўства, заўсёды разам супрацьстаяць любым нападкам і шануюць сваю гісторыю. Своеасаблівым сімвалам нашага адзінства прынята лічыць невялікі аграгарадок Негарэлае ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. У 1871 годзе праз гэты населены пункт прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка, была адкрыта станцыя. Пасля Рыжскага мірнага дагавора і да 17 верасня 1939 года Негарэлае была апошняй савецкай пагранічнай станцыяй. Нездарма яе называюць акном у Еўропу.
Праз яе праходзіў шлях многіх вядомых лідараў, дзеячаў навукі і культуры, дыпламатаў, спартсменаў. Сярод іх Талстой, Горкі, Купала, Колас, Маякоўскі і многія іншыя. Тут лавілі японскага шпіёна і спынялі спробы правозу кантрабанды. Што сабой уяўляла старая мяжа? Якія прадметы таго перыяду ўдалося захаваць? І як падзеі гэтага невялікага перыяду паўплывалі на станаўленне беларускай дзяржаўнасці? Падрабязнасці ў відэа.