3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сімвал беларускага патрыятызму. 25 снежня спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння Дзеда Талаша
25 снежня спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння легендарнага беларускага партызана Васіля Талаша, больш вядомага як Дзед Талаш.
У 75 гадоў Васіль Ісакавіч стаў партызаніць падчас савецка-польскай вайны, узначаліўшы атрад з 300 чалавек. У пачатку Вялікай Айчыннай 97-гадовы Талаш спачатку быў арыштаваны немцамі, затым вызвалены. У 1942-м далучыўся да партызан і стаў самым пажылым удзельнікам вайны.
Подзвігі Дзеда Талаша апеў Якуб Колас у сваёй аповесці "Дрыгва". Пасля вызвалення Беларусі Васіль Ісакавіч Талаш вярнуўся на роднае Палессе, дзе пражыў да 102 гадоў.