- 3.70 BYN 
- 2.98 BYN 
- 3.46 BYN 
Трагедыя на лісце паперы. Унікальную выставу з фонду Ісаакіеўскага сабора экспануюць у Брэсце
Унікальную экспазіцыю "Дзеля жыцця на зямлі" экспануюць у Брэсце. Сабраная яна з фондаў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея "Ісаакіеўскі сабор".  
У аснове  дзве тэмы. Першая прысвечана блакадзе Ленінграда. Другая частка выставы  распавядае пра пасляваеннае жыццё. 
На шматлікіх графічных лістах намаляваны менавіта Ісаакіеўскі сабор. У гады вайны ён таксама абараняў горад: на даху храма размяшчаліся пасты супрацьпаветранай абароны, а ўнутры захоўваліся мастацкія і гістарычныя каштоўнасці з розных музеяў (падрабязнасці ў відэа).















