3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ нагадаюць аб ПДР
Бяспека пешаходаў, хуткасны рэжым каля дзіцячых садоў і школ, праезд па зебры на самакатах і веласіпедах - гэтыя пытанні зараз на асаблівым кантролі Дзяржаўтаінспекцыі.
25 кастрычніка па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы і ўстановы адукацыі, нагадаюць аб правілах бяспечнага перасячэння дарогі і праезду пешаходных пераходаў, а таксама пракантралююць выкананне гэтых правіл усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
У ДАІ нагадваюць вадзіцелям напярэдадні канікул быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў - светлавы дзень скараціўся, а ўмовы надвор'я пагоршыліся.