3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Беларусі стартаваў рэспубліканскі тыдзень кансультавання "Усё для сям'і"
Напярэдадні Дня сям'і ў Беларусі стартаваў адзіны рэспубліканскі тыдзень кансультавання "Усё для сям'і". Яго арганізавалі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя.
З 11 па 15 мая ў Беларусі праходзіць тыдзень кансультавання "Усё для сям'і". Кансультацыі будуць праводзіцца штодня з 9:00 да 10:30, іх будуць даваць у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання, абласных і гарадскіх аддзелах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Грамадзяне змогуць атрымаць адказы на самыя розныя пытанні: прызначэнне пенсій, дапамог і сямейнага капіталу, адрасная сацыяльная дапамога і льготы для шматдзетных сем'яў. Спецыялісты пракансультуюць па працоўных адносінах, ахове працы і занятасці.
Усе ахвочыя змогуць звярнуцца па адзіным гарадскім нумары: 371-03-71.















